У Мінску развітваюцца са Станіславам Шушкевічам
У Мінску ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9) пачалося развітаньне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам, піша Свабода.
07.05.2022 / 11:11
У залі прысутнічае каля 200 чалавек, людзі падыходзяць.
У Мінску ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (плошча Свабоды, 9) другі дзень развітваюцца з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.
У першы дзень развітання прысутнічалі чальцы сям’і нябожчыка, сябры.Сярод прысутных былі заўважаныя былыя дэпутаты Вярхоўнага Савету Лявон Баршчэўскі і Алег Трусаў. Ні афіцыйных прадстаўнікоў, ні вянкоў ад іх у першы дзень развітання пакуль не было.