Палякі славакам: Аддайце свае МіГі ўкраінцам, а вашу паветраную прастору абаронім мы
Міністр абароны Славакіі Яраслаў Над заявіў, што Польшча гатовая ахоўваць паветраную прастору Славакіі, калі тая вырашыць адмовіцца на карысць Украіны ад свайго парку савецкіх знішчальнікаў МіГ-29, піша Бі-бі-сі.
30.04.2022 / 00:59
Адзін са славацкіх МіГ-29. Фота: Міністэрства абароны Славакіі
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак сказаў, што польскія самалёты F-16 могуць забяспечыць абарону Славакіі з базаў на тэрыторыі Польшчы. Палякі, дарэчы, ужо дапамагаюць абараняць краіны Балтыі ў рамках аперацыі НАТА па патруляванні паветранай прасторы.
Мае вялікае значэнне час гэтай заявы — пасля сустрэчы двух міністраў у Браціславе. Пра гэта наўпрост не гаварылася, але мяркуецца, што крокі па адпраўцы прынамсі некаторых славацкіх МіГаў ва Украіну разглядаюцца вельмі сур'ёзна.
У Славакіі ў агульным ліку ёсць дванаццаць МіГ-29, якія базуюцца на авіябазе Сліяч. Праўда, не зусім зразумела, якая цяперашняя боегатоўнасць гэтых знішчальнікаў, якія на Захадзе лічацца састарэлымі.