Памежны камітэт: Па бязвізе ў Беларусь заехала 10785 замежнікаў

За два тыдні бязвізавага рэжыму з Літвой і Латвіяй у Беларусі заехала 10785 замежнікаў, паведаміла прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

29.04.2022 / 19:10

Паводле звестак ДПК, у Беларусь з 15 красавіка заехала 7259 грамадзян Літвы, 2503 грамадзяніна і 1023 неграмадзяніна Латвіі.

Бязвізавы рэжым быў уведзены ў Беларусі з 15 красавіка да 15 траўня.

Улады Латвіі і Літвы заклікалі грамадзян краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь праз тое, што «гэта можа быць небяспечна». 

Nashaniva.com