Жонку Змітра Дашкевіча Насту выклікалі ў СК і зрабілі падазраванай. Яна чакае чацвёртае дзіця

Жонку Змітра Дашкевіча Насту зрабілі падазраванай паводле артыкула 342 ч. 1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

29.04.2022 / 16:45

Наста Дашкевіч чакае чацвёртае дзіця, Зміцер знаходзіцца за кратамі.

«Калісьці я давала Змітру клятву, што буду з ім і ў горы, і ў радасці. Канечне, я не думала ў гэты момант, што пад гэтымі словамі будзе ў тым ліку адно судовае пасяджэнне, дзе нас будуць разам судзіць. Але так сталася.

Сёння мяне выклікалі ў СК, дзе зрабілі падазраванай у «народным» 342 ч. 1.

Сітуацыя, канечне, дзікая…

Няхай Госпад трымае і абараняе ўсю нашу сям'ю і шматпакутную Беларусь», — напісала Наста ў Фейсбуку.

Актывіста Змітра Дашкевіча 24 сакавіка затрымалі на 15 сутак, але не выпусцілі — амаль адразу з'явілася інфармацыя ад сілавікоў, што супраць яго распачатая крымінальная справа.

Nashaniva.com