Сёння, магчыма, пройдзе аперацыя па выратаванні мірных жыхароў з «Азоўсталі»
Аперацыя па эвакуацыі мірных жыхароў, якія хаваліся на тэрыторыі завода «Азоўсталь» у Марыупалі, запланаваная на сёння, — паведамляе Reuters.
29.04.2022 / 09:22
Дадатковых падрабязнасцяў пакуль няма.
Пра эвакуцыю з Марыупаля генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш напярэдадні дамаўляўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
На «Азоўсталі», па інфармацыі ўкраінскага боку, знаходзяцца сотні мірных жыхароў, якія хаваліся там ад бамбёжак і расійскіх войскаў.