Ксяндза са Стоўбцаў аштрафавалі амаль на 1000 рублёў

Святар Ігар Лашук паведаміў у фэйсбуку, што яго сёння асудзілі і аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (960 рублёў). 

28.04.2022 / 18:33

Ігар Лашук.

Лашука судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі». Тэлефон канфіскавалі як «зброю злачынства».

«Я і не ведаў, што са «зброяй» хадзіў. Канечне, шкада некаторай інфармацыі, кантакты, фота, больш нічога. Я малюся, за ўсіх, кожную імшу, што горш пацярпелі», — напісаў святар.

Лашука затрымалі 20 красавіка. На яго склалі пратакол, пасля адпусцілі.

Nashaniva.com