Мацюшэўскі развітаўся з БелВЭБам пасля гісторыі з арыштам і выкупам. Але крымінальная справа не закрытая

Супрацоўнікі банка БелВЭБ атрымалі сёння пранікнёны ліст ад былога старшыні праўлення Васіля Мацюшэўскага. Ëн сыходзіць з банка. Гэтаму папярэднічаў канфлікт с кіраўніком Нацыянальнага банка Калаўрам, арышт топ-менеджараў і астранамічны выкуп за свабоду. 

26.04.2022 / 11:23

«Дарагія сябры, калегі! Заканчваючы работу ў банку БелВЭБ, шчыра ўдзячны ўсім работнікам нашага дружнага калектыву за сумесную дзейнасць. Вы — важная частка майго жыцця. Разам мы ўжо рэалізоўвалі смелыя рашэнні і складаныя праекты, якія рабілі наш банк інавацыйным і паспяховым.

Мне было прыемна працаваць з нашай камандай: прафесіяналізм, ініцыятыўнасць, высокая адказнасць кожнага з нас дазволілі дасягнуць вынікаў, якімі варта ганарыцца.

Дзякуй за цёплую атмасферу ў нашым калектыве, паразуменне і павагу.

Шчыра зычу банку БелВЭБ паспяховага развіцця і росквіту, а кожнаму з вас — шчасця і ўдачы», — напісаў Мацюшэўскі. 

Крымінальная справа супраць яго не закрытая. 

Чытайце таксама: Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці

Чытайце таксама: Крыніцы: Пасля гіганцкага выкупу на волю выйшлі топ-менеджары банка БелВЭБ

Арцём Гарбацэвіч