Францыя перадае Украіне самаходкі і супрацьтанкавыя ракеты

Раней Францыя маўчала пра склад сваіх вайсковых паставак Украіне.

22.04.2022 / 16:03

Пра гэта сказаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрв'ю Ouest-France.

«Мы па-ранейшаму пастаўляем значную колькасць абсталявання, ад Milan да Caesar, у тым ліку некалькі відаў зброі. Я думаю, што мы павінны працягваць ісці па гэтым шляху. Але пры гэтым ёсць чырвоная лінія, якая заключаецца ў тым, каб не ўступаць у вайну», — сказаў ён.

Раней Францыя маўчала пра тое, з чаго складаюцца яе вайсковыя пастаўкі Украіне.

Nashaniva.com