У музыканта «Старога Ольсы» Алеся Чумакова згарэла майстэрня, сам ён правёў некалькі тыдняў у лякарні
Увечары 5 красавіка загарэлася праводка ў майстэрні Алеся Чумакова.
21.04.2022 / 08:49
«Пакуль я бегаў з вогнетушыцелямі — атрымаў апёкі 3-й ступені, але ўсё марна: спыніць агонь, і выратаваць хоць што-небудзь не атрымалася», — напісаў Чумакоў у Фэйсбуку.
Музыкант правёў суткі ў рэанімацыі, пасля ляжаў у стацыянары. Цяпер Чумакоў дома і шукае дапамогі, каб аднавіць і рэарганізаваць майстэрню у лепшым і больш бяспечным выглядзе.