У Оперным тэатры — новы галоўны балетмайстар

Трупе Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі прадставілі новага галоўнага балетмайстра. Ім стаў заслужаны артыст Расіі беларус Ігар Колб. Пра гэта калектыў паведаміў у сябе ў сацыяльных сетках, паведамляе Zerkalo.io.

20.04.2022 / 15:40

Злева направа: Ігар Колб, дырэктар тэатра Кацярына Дулава, мастацкі кіраўнік Валянцін Елізар'еў. Фота: t.me/bolshoibelarus

Ігар Колб нарадзіўся ў Пінску. Пасля заканчэння Беларускага харэаграфічнага вучылішча у 1996 годзе паехаў у Расію і з таго часу выступаў у складзе трупы Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург).

Разам з яго калектывам гастраляваў у Вене, Рыме, Лондане, Парыжы, Нью-Ёрку і Токіа.

Папярэдні галоўны балетмайстар Юрый Траян сышоў на пенсію ў лютым 2022 года.

Nashaniva.com