У Варшаве пройдзе канцэрт-трыб’ют Кулінковічу

18 мая ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння легенды беларускага панк-року — Аляксандра Кулінковіча, нязменнага лідара гурта Neuro Dubel.

20.04.2022 / 14:59

Аляксандр Кулінковіч памёр 4 жніўня 2018 года

Усе найлепшыя хіты гурта праспяваюць 9 зорак беларускай альтэрнатыўнай сцэны:

— Lavon Volski,
— Юрый Стыльскі («Дай Дарогу!»),
— Дзяніс Тарасенка («РСП»),
— Znich,
— Алесь Дзянісаў (Dzieciuki),
— Аляксандр Памідораў,
— «Зьмяя»,
— Lesley Knife (Gods Tower),
— Анастасія Шпакоўская (Naka).

18 мая ў 19:00 Klub Remont (ul. Waryńskiego, 12a)

Квіткі хутка паступяць у продаж.

Nashaniva.com