Усяго знікла сувязь як мінімум з 16 прафсаюзнікамі

дапоўнена

Учора адбыліся ператрусы ў прадстаўнікоў прафсаюзнага руху. Некалькі чалавек былі затрыманыя.

20.04.2022 / 14:00

Генадзь Фядыніч (справа), Ігар Комлік (злева)

Паводле звестак «Салідарнасці» на раніцу, не выходзяць на сувязь 15 чалавек: Яна Малаш, Віталь Чычмароў, Ганна Дусь, Аляксандр Бухвостаў, Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч, Дзмітрый Бародка, Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Мікалай Шарах, Ірына Бут-Гусаім, Міхаіл Громаў, Вадзім Пайвін, Юрый Белякоў, Ігар Комлік, Аляксандр Еўдакімчык.

Гэта лідары і актыў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і Свабоднага прафсаюза металістаў, прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Учора ў офісах незалежных прафсаюзаў прайшлі ператрусы, лідары затрыманыя. У прыватнасці, вядома што Сяргей Антусевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Чытайце таксама:

Зачыстка незалежных прафсаюзаў: прайшлі ператрусы ў офісах і на кватэрах актывістаў

Прафсаюзны лідар Сяргей Антусевіч — у СІЗА КДБ

«Спачатку паставілі тварам да сцяны, потым дазволілі прысесці». Сяргей Чэрачань расказаў, як праходзіў ператрус у офісе прафсаюза РЭП

Nashaniva.com