Ва ўкраінскіх крамах прадаюць цацачныя самалёты «Мрія» і ракеты Javelin ФОТАФАКТ
Ва ўкраінскіх крамах пачалі прадаваць новыя плюшавыя цацкі — самалёты «Мрія» і ракеты Javelin.
17.04.2022 / 20:51
Такія новыя мяккія цацкі з'явіліся ў гіпермаркеце «Эпіцэнтр» ў Запарожжы. Фота: sky.zp.ua
Фота: sky.zp.ua
Ан-225 «Мрія» — самы вялікі і магутны ў свеце транспартны самалёт. Ён быў знішчаны падчас расійскай паветранай атакі на аэрапорт Гостомель пад Кіевам.
Javelin — амерыканскі супрацьтанкавы ракетны комплекс. У самым пачатку канфлікту ЗША паставілі Украіне 2 тысячы гэтых сістэм, пасля даслалі яшчэ 2 тысячы. «Джавеліны» паказалі сябе эфектыўнымі ў знішчэнні расійскіх танкаў.