Фіны патролілі расійскую армію сваімі трактарнымі войскамі

У адказ на сцягванне Расіяй войскаў да межаў з Фінляндыяй, фіны падцягнулі туды свае трактары. 

16.04.2022 / 21:53

Фінляндыя і Швецыя заявілі пра свае планы ўступіць у НАТА ўжо летам. Калі гэтыя планы рэалізуюцца, Фінляндыя стане краінай з самай працяглай (1340 км) агульнай мяжой з Расіяй сярод членаў НАТА, а Швецыя ўпершыню за 200 гадоў уступіць у ваенны саюз.

 У адказ на гэта Расія намякнула, што можа сцягнуць да межаў з фінамі свае войскі. Відэа з берагавымі ракетнымі комплексамі «Бастыён» паблізу Выбарга, Ленінградскай вобласці было апублікаванае 12 красавіка.

 

Сёння фіны далі свой адказ. Магчыма, гэта намёк на паспяховыя дзеянні трактарных войскаў ва Украіне.

Nashaniva.com