Расіяне рыхтуюць рэферэндум па стварэнні «ХНР» у Херсоне

У Херсонскай вобласці ў пачатку мая расійскія акупацыйныя войскі плануюць правесці псеўдарэферэндум для стварэння так званай «Херсонскай народнай рэспублікі». Пра гэта заявіла упаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава. 

16.04.2022 / 18:33

Паводле яе, у Херсоне плануюць выкарыстоўваць схему псеўдарэферэндумаў, якія расіяне праводзілі ў 2014 годзе ў Луганску і Данецку, калі замест выяўлення народаўладдзя была створаная карцінка для расейскага тэлебачання.

«Паводле інфармацыі сведак, у друкарні горада Новая Кахоўка друкуюць «бюлетэні» для правядзення«рэферэндуму». Відавочна, усе пратаколы аб выніках «галасавання» будуць падрыхтаваныя загадзя і завезеныя ў абласны цэнтр», — напісала Дзянісава.

Правесці псеўдарэферэндум плануюць з 1 мая па 10 мая. У гэты перыяд маюць намер закрыць Херсон на ўезд і выезд і адключыць сувязь, адзначыла яна.

«Глупства або здрада, магчыма, і тое і другое». Як здалі Херсон

Nashaniva.com