Пракурорка запрасіла для хірурга Андрэя Любецкага пяць гадоў пазбаўлення волі
Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава. Пракурорка Жанна Баранава папрасіла асудзіць яго да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
14.04.2022 / 12:53
А 14-й гадзіне хірург павінен выступіць з апошнім словам.
Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Мінску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
— ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак),
— ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці),
— арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
— ч. 1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта).
Згодна з версіяй следства, хірург «публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім медыцынскую клятву і ўсяляк перашкаджаў аказанню медыцынскай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калег да падобных супрацьпраўных дзеянняў».
Таксама яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў 8 пратэсных акцыях і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.