«Справа траўматолагаў»: працягваюцца затрыманні, сёння ўзялі яшчэ 6 чалавек — загадчыкі аддзяленняў і кафедраў

Як стала вядома «Нашай Ніве», працягваюцца затрыманні па «справе траўматолагаў» — сёння ў СІЗА КДБ адправіліся яшчэ 6 чалавек. Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў 6-й ГКБ, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПА і адзін урач 11 ГКБ. 

12.04.2022 / 13:01

Гэта Жыхар Мікалай Арсеневіч, Даніленка Алег Анатолевіч, Перасада Андрэй Сяргеевіч, Скакун Павал Рыгоравіч, Кезля Алег Пятровіч, Талако Яўген Лявонцявіч. 

«Напэўна, на тыдні ў краіне не застанецца ніводнага ўрача гэтага профілю — 90% тых, хто робіць аперацыі, ужо затрыманыя. Эндапратэзаванні (асабліва складаныя) фактычна паралізаваныя. На свабодзе збольшага застаюцца тыя, хто рабіў вельмі маленькую колькасць аперацый», — кажуць нам абазнаныя крыніцы. 

Затрыманыя сёння дактары праходзяць па 430 артыкуле КК. 

Раней мы ўжо апісвалі сэнс крымінальнай справы і з чаго яна пачалася.

Чытайце: «Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Арцём Гарбацэвіч