Як красіць велікодныя яйкі: вялікі гайд
Каталікі і пратэстанты святкуюць сёлета Вялікдзень 9 красавіка, праваслаўныя — 16-га. Крашанкі — гэта тое, без чаго не ўявіць сабе свята Уваскрашэння.
14.04.2023 / 17:10
Традыцыйныя крашанкі
Традыцыйна яйкі красілі цыбулевым шалупіннем. Ад яе колькасці залежыць інтэнсіўнасць колеру пафарбаваных яек — ад аранжава-бэжавага да насычанага бура-чырвонага.
Шалупінне жоўтай цыбулі заліць вадой, зварыць у ім яйкі і пакінуць на пару гадзін ці на ноч. Яйкі перад афарбоўкаю пажадана памыць мыльным растворам або працерці воцатам, каб больш раўнамерна афарбаваліся.
Для нанясення ўзору можна прыкласці галінкі або лісцікі раслінаў.
Пасля, змясціўшы яйко ў капрон або бінт (у адзін слой), моцна завязаць канцы ніткаю. Для атрымання карункавага ўзору можна загарнуць яйко ў карункі, а для атрымання палосак — абкруціць ніткамі.
Прыгатаваныя такім чынам яйкі пакласці ў каструлю з шалупіннем, зварыць укрутую (10—15 хвілінаў на малым агні) і пакінуць у шалупінні, пакуль не астынуць. Каб атрымаць больш насычаны колер, можна пакінуць яйкі ў шалупінні на некалькі гадзінаў.
Пасля таго, як пафарбаваныя яйкі абсохнуць, можна нацерці іх алеем, каб яны блішчалі.
Шалупінне фіялетавай цыбулі пафарбуе яйкі ў бура-чырвоны колер. Пра гэта прачытаеце ніжэй.
Як пафарбаваць яйкі ў карычневы колер
Для гэтага можна адварыць яйкі ў вельмі моцнай заварцы чорнага чаю (8—10 пакецікаў на шклянку вады) з 3—5 ст. л. солі.
Дадаць 3 ст. л. воцату, пакінуць яйкі ў заварніку на некалькі гадзінаў. У карычневы колер пафарбуе яйкі і насычаны адвар з 2—4 буракоў, да якога дададзены соль і воцат.
Выкарыстоўваем для фарбавання яек іншыя натуральныя фарбы
Пачнём з папулярных сярод беларусаў натуральных фарбавальнікаў. Выбірайце колер — і наперад:
Фота: pixabay.com
-
Чырвоны. Каб яго атрымаць, вазьміце літр вады, дадайце туды 2 сталовыя лыжкі воцату і шалупінне ад 12—15 чырвоных цыбулін.
- Давядзіце сумесь да кіпення і варыце яе 30 хвілін, потым працадзіце сумесь у міску з нержавеючага матэрыялу (гэты крок можна апусціць). Калі раствор астыне, пералійце яго ў каструлю і пакладзіце туды сырыя яйкі. Давядзіце да кіпення, зменшыце агонь, накрыйце крышкай і варыце яйкі 12-20 хвілін у залежнасці ад таго, наколькі інтэнсіўны колер вы жадаеце атрымаць.
-
Жоўты. Змяшайце літр вады, 2 сталовыя лыжкі воцату і 3 сталовыя лыжкі куркумы.
- Давядзіце да кіпення, знізце агонь і кіпяціце сумесь каля 30 хвілін. Астудзіце яе, потым пакладзіце ў сумесь сырыя яйкі і варыце іх каля 10 хвілін.
-
Ружовы. Пакіньце на ноч вараныя яйкі ў сумесі з двух шклянак бурачнага соку і дзвюх сталовых лыжак воцату.
-
Блакітны або сіні. Вазьміце літр вады, дадайце 2 сталовыя лыжкі воцату і нашынкаваную чырвоную капусту
- (вам спатрэбяцца 1-2 качаны, якасць і свежасць капусты на вынік не ўплываюць). Давядзіце сумесь да кіпення, зменшыце агонь і кіпяціце сумесь 30 хвілін. Астудзіце, дадайце вараныя яйкі і пакіньце іх у растворы на 30 хвілін, каб атрымаць светла-блакітны колер, і на ноч, каб атрымаць больш цёмна-сіняе адценне.
- Фіялетавы. Змяшайце шклянку соку чырвонага вінаграду і сталовую лыжку воцату, пакладзіце ў раствор яйкі. Пакіньце на ноч у халадзільніку.
-
Карычневы. Замачвайце вараныя яйкі ў растворы з літра крэпкай кавы і 2 сталовых лыжак воцату на працягу 30 хвілін.
Як яшчэ можна фарбаваць яйкі натуральнымі фарбавальнікамі, мы распавядалі ў асобным артыкуле:
Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень
Фота: pixabay.com
Эксперыментуем з харчовымі фарбавальнікамі
Можна спрасціць сабе жыццё і набыць у магазіне спецыяльныя харчовыя фарбавальнікі для яек. З іх дапамогай вы атрымаеце яйкі больш яркіх колераў, чым пры ўжыванні натуральных фарбавальнікаў, ды і смецця на кухні будзе менш. Вось як трэба працаваць з харчовымі фарбавальнікамі:
- Перш за ўсё, трэба зварыць яйкі ўкрутую. Для гэтага памясціце іх у каструлю і заліце вадой так, каб над яйкамі было хаця б некалькі сантыметраў вады. Потым давядзіце ваду да кіпення, здыміце каструлю з агню, накрыйце яе і пакіньце на 12-15 хвілін. Потым выліце ваду і астудзіце яйкі — прамыйце іх халоднай вадой.
- Далей падрыхтуем фарбавальнікі. Да кожнага з іх ідзе інструкцыя — прытрымлівайцеся яе. Чым большай будзе канцэнтрацыя фарбавальніка, тым больш яркі колер атрымаюць яйкі. Можна змешваць розныя фарбы: напрыклад, чырвоны і жоўты фарбавальнікі разам дадуць аранжавы колер, чырвоны і блакітны — фіялетавы, жоўты і блакітны — зялёны.
- Калі ўсё гатова, пачынаем фарбаваць яйкі. Засцяліце працоўную зону газетамі ці абрусам, падрыхтуйце папяровыя сурвэткі, каб прыбіраць пырскі вады, і посуд, куды вы пакладзяце фарбаваныя яйкі. З дапамогай лыжкі апускайце яйкі ў ваду з фарбавальнікам і пакідайце там на 5-10 хвілін. Трэба, каб вада цалкам пакрывала яйка, таксама не забывайце яго пераварочваць, каб афарбоўка была раўнамернай.
- Высушыце яйкі на папяровых ручніках.
- Пратрыце алеем — яны будуць зіхацець.
Фота: pixabay.com
Мармуровыя яйкі
Тут і далей: фота craftsbyamanda.com
Калі жадаеце нешта зусім арыгінальнае — паспрабуйце іншыя варыянты аздаблення яек.
Каб зрабіць яйкі мармуровымі, вам спатрэбіцца алей, воцат, харчовыя фарбавальнікі, кубкі і лыжкі (па адным кубку і адной лыжцы на кожны колер).
- Наліце ў кожны кубак па сталовай лыжцы алею і столькі ж воцату, дадайце фарбавальнік. Запоўніце тры чвэрці кожнага кубка цёплай вадой. Перамяшайце сумесь (асобнай лыжкай для кожнага кубка!).
- Вазьміце варанае яйка ў адну руку, другой рукой перамешвайце сумесь у кубку, пакуль не пабачыце ўзор, падобны да варонкі. Адразу ж дастаньце лыжку з кубку, пакладзіце на яе яйка і памясціце яго ў ваду.
- Палічыце да 5-6 і дастаньце яйка.
- Пакіньце яйка на некалькі хвілін на папяровым ручніку, потым можаце памясціць яго ў раствор з іншай фарбай. Калі будзеце задаволеныя вынікам, асцярожна прасушыце яйка папяровым ручніком.
Яйкі з аптэчнымі гумкамі
Падрыхтуйце воцат, харчовыя фарбавальнікі, кубкі і сталовыя лыжкі, аптэчныя гумкі.
- Абматайце варанае яйка некалькімі гумкамі.
- Афарбуйце яйка ў харчовым фарбавальніку так, як звычайна. Дайце фарбе высахнуць, потым здыміце гумкі і памясціце яйка ў раствор з іншай фарбай.
Яйкі з малюнкам па трафарэце
Вазьміце воцат, харчовы фарбавальнік, кубкі і сталовыя лыжкі, а таксама налепкі-стыкеры ці малярную стужку.
- Памясціце на варанае яйка стыкеры ці выражце адпаведныя ўзоры з малярнай стужкі.
- Праверце, каб усе часткі ўзораў былі добра прылепленыя да яйка, потым пафарбуйце яго як звычайна. Пачакайце, пакуль яйка высахне, і здыміце з яго трафарэты.
Яйкі са сцякаючымі фарбамі
Для гэтага варыянта вам спатрэбіцца вадкі харчовы фарбавальнік, падстаўка для яек і бутэлька вады з пульверызатарам.
- Памясціце варанае яйка на падстаўку ці ў любы іншы посуд, які дапаможа трымаць яйка вертыкальна. Папырскайце вадой на верхнюю частку яйка.
- Выліце кроплю фарбавальніка на верх яйка. Зноў папырскайце на верх яйка вадой.
- Дадайце іншыя фарбавальнікі, калі жадаеце. Пырскайце вадой ці дуйце на яйка, каб атрымаць эфект, які вам спадабаецца.