Пайшлі граміць архівы… Звольнілі кіраўніцтва Нацыянальнага гістарычнага
Сёння быў апошні працоўны дзень у дырэктара і намесніка дырэктара па навуцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзмітрыя Яцэвіча і Дзяніса Лісейчыкава, паведамляе @by_culture.
08.04.2022 / 20:01
Дзяніс Лісейчыкаў і Дзмітрый Яцэвіч
Дырэктар Дзмітрый Яцэвіч узначальваў установу з 2012 года. Калегі адгукаюцца пра яго як пра таленавітага кіраўніка, добрага чалавека, які здолеў сфарміраваць выдатны калектыў. Яму не працягнулі кантракт.
Намеснік дырэктара па навуцы Дзяніс Лісейчыкаў — кандыдат гістарычных навук, вядомы даследчык гісторыі беларускага ўніяцтва — звольніўся па ўласным жаданні.