Супраць жыхара Гомеля завялі справу за стварэнне экстрэмісцкага фармавання

Адміністратара культурна-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans Мікіту Слепянка выклікалі на допыт у міліцыю 6 красавіка, пасля якога на свабоду ён не выйшаў.

08.04.2022 / 14:27

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што цяпер Мікіта ўтрымліваецца ў мясцовым ІЧУ па падазрэнні па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). У чым яго канкрэтна падазраюць — пакуль невядома. 

У лютым Мікіта адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за адміністраванне канала па ч. 2 арт. 19.11 КК (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).

На волю ён выйшаў 23 лютага, але яго тэлефон пакінулі для правядзення далейшых следчых дзеянняў.

Nashaniva.com