Зяленскі: У Барадзянцы яшчэ больш ахвяраў расійскіх акупантаў, чым у Бучы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў мястэчку Барадзянка Кіеўскай вобласьці яшчэ больш ахвяраў расійскіх акупантаў, чым у Бучы, фота і відэа з якой шакавалі свет.

08.04.2022 / 10:49

На фота — Барадзянка

«Пачаліся работы яшчэ і па разборы завалаў у Барадзянцы. Там усё значна страшней (чым у іншых вызваленых гарадах Кіеўскай вобласці). Яшчэ больш ахвяраў расійскіх акупантаў. А што ж будзе, калі свет даведаецца ўсю праўду пра тое, што расійскія вайскоўцы зрабілі у Марыупалі? Там амаль на кожнай вуліцы — тое, што свет убачыў у Бучы і іншых гарадах Кіеўскай вобласці пасля сыходу расійскіх войскаў. Такая ж жорсткасць. Такія ж страшныя злачынствы», — сказаў Зяленскі ў відэазвароце.

7 красавіка ў Барадзянцы знайшлі 26 целаў загінулых мірных жыхароў.

Як адзначыла генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава, гэта «самы разбураны горад Кіеўшчыны: па ім білі некіраванымі 250-кілаграмовымі фугаснымі авіябомбамі, «Ураганамі» і «Смерчамі»:

«Доказы ваенных злачынстваў РФ тут на кожным кроку: пад аптэкай забароненая касетная бомба, уздоўж дарогі — спаленая транспартная зарадная машына «Смерча», а пад ёй ракета, якая ляціць да 90 км і нясе смерць і руіны», — сказала Венядзіктава, дадаўшы, што колькасць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва цяжка прадказаць.

Раней мэр Бучы Анатоль Федарук заявіў, што сабралі 320 целаў забітых. Ідэнтыфікавалі 163 чалавек.

Nashaniva.com