Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты

Грэчаская салата — адна з самых папулярных. Рэцэпт, які зараз ужо мог шмат каму надакучыць. Але што калі зрабіць яе смак больш арыгінальным? Прапануем вам прыгатаваць грэчаскую салату з хрусткім сырам фета. Калі вы пакаштуеце, наўрад ці здолееце адмовіцца ад гэтага смаку!

10.04.2022 / 08:34

Фота: BBC Food

Каб зрабіць грэчаскую салату з хрусткай фетай, вам спатрэбіцца:

  1. Парубіце (асобна адзін ад аднаго) агурок, перац і памідоры.
  2. У вялікай місцы змяшайце разам алей, воцат, арэгана, часнык і дробку солі. Дадайце цыбулю, яшчэ раз усё добра перамяшайце. Пакіньце запраўку на 10 хвілін.
  3. Тым часам падсмажце на патэльні піту, потым аддзяліце адзін бок піты ад іншага і смажце піту зноў, пакуль яна не стане хрусткай. Астудзіце яе, потым рукамі разламайце піту на кавалкі ў некалькі сантыметраў.
  4. Каб зрабіць хрусткую фету, разагрэйце чайную лыжку алею ў антыпрыгарнай патэльні на сярэднім агні. Разламайце фету на кавалкі, пакладзіце іх у патэльню і смажце 4-5 хвілін, пакуль яе ніжняя частка не стане хрусткай і залацістай (пры гэтым не чапайце, не пераварочвайце фету). Трошкі астудзіце сыр, потым асцярожна здыміце яго з патэльні — напрыклад, з дапамогай лапаткі для рыбы.
  5. У міску з запраўкай дадайце кавалкі піты, агурок, перац, памідоры і зерне граната. Усё добра перамяшайце. Раскладзіце салату па дзвюм міскам, упрыгожце яе фетай і дробкай арэгана і падавайце.

Рэцэпт на выхадныя: венецыянскі маркоўны пірог

Рэцэпт на выхадныя: сытная фрытата 

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Nashaniva.com