Кіраўніца беларускай суполкі Мікалаева загінула пад расійскім ракетным ударам
Таццяна Дзяменнікава стала адной, з тых, хто загінуў у выніку ўдару па будынку абладміністрацыі 29 сакавіка.
02.04.2022 / 15:12
Таццяну Дзяменнікаву, якая працавала ў эканамічным дэпартаменце Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і ачольвала абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы», сёння дасталі з-пад завалаў.
Яе цела апазналі сваякі, паведамляе «Радыё Свабода».
Таццяна Дзяменнікава стала адной з 33 ахвяр абстрэлу расіянамі будынка абласной адміністрацыі, які адбыўся 29 сакавіка.