Жалобная выправа ў Катынь
23 жніўня (нядзеля). Да 70-х угодкаў Пакту Молатава – Рыбентропа.
19.08.2009 / 18:09
Шэраг грамадскіх арганізацый Беларусі, Рух «За Свабоду», Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Саюз палякаў Беларусі, Беларускае Шуманаўскае Таварыства, аргкамітэт па стварэнні Руху «Разам», плануюць адзначыць Еўрапейскі дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў, усталяваны ПА АБСЕ на 23 жніўня,
жалобнай выправай у Мемарыяльны Комплекс «Катынь»
— месца апошняга спачыну каля 15 тысяч ахвяраў савецкага рэжыму розных нацыянальнасцяў — палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў і інш.
У праграме выправы:
— наведванне Польскіх вайсковых могілак з магіламі тысяч ваеннапалонных афіцэраў Войска Польскага, расстраляных паводле загаду Сталіна;
‑ наведванне пахаванняў савецкіх грамадзян — ахвяраў рэпрэсій 1928‑1938 гг., вязняў турмаў і канцлагероў Смаленска і ваколіцаў;
‑ ускладанне жалобных кошыкаў і вянкоў ад грамадскіх арганізацый Беларусі да памятных манументаў Мемарыяльнага Комплексу.
Выезд з Мінска: 23.08.2009 (нядзеля) у 8.00. Пачатак цырымоніі ў «Катыні» — каля 14.00.
Тэлефон для кантактаў у Беларусі: +375 29 652 00 86.
Адрас Мемарыяльнага Комплексу «Катынь»: Смаленскі р‑н., пас. Гнездава, урочышча «Козьі горы» (18 км. на Захад ад Смаленска, злева ад шашы Смаленск — Віцебск).