Паглядзіце, як сабакі дапамагаюць украінскім вайскоўцам бараніць радзіму ВІДЭА

Гэта Джэсі і Патрон, якія жывуць на перадавой.

01.04.2022 / 09:10

Шчанюк Джэсі нарадзіўся на перадавой. Ён па гуку разумее розніцу паміж расійскімі і ўкраінскімі бомбамі. Джэсі разам з памежнікамі патрулюе мяжу, каб сачыць за расійскімі захопнікамі.

А Патрону два гады. Ён паўсюль суправаджае чарнігаўскіх піратэхнікаў. З пачатку вайны ён разам з сапёрамі знайшоў каля 90 выбуховых прыстасаванняў.

Nashaniva.com