Прагаласавала датэрмінова — раптам вайна. Што пісалі пра вайну Канапацкая, Дзмітрыеў і Чэрачань? 

Усе яны выказаліся супраць вайны — акрамя аднаго палітыка. Здагадайцеся, якога.

31.03.2022 / 08:16

Андрэй Дзмітрыеў у сацсетках часта публікуе відэа пра актуальныя падзеі ў Беларусі. На наступны дзень пасля пачатку баявых дзеянняў ва Украіне былы кандыдат у прэзідэнты апублікаваў пост, у якім напісаў, што Беларусь не павінна ўдзельнічаць у вайне. 

«Важна выказвацца, што Беларусь не мусіць быць часткай вайны. Ні як тэрыторыя, з якой вядуцца баявыя дзеянні, і тым больш ні як паўнацэнны ўдзельнік. Нашых вайскоўцаў, тэрміновай службы і кантрактнікаў, ва Украіне быць не павінна. Выказацца можна ў сацыяльных сетках, у звароце да вашага дэпутата ці да Міністэрства абароны. Будзьце ветлівыя, прыбярыце эмоцыі, але няхай ваша пазіцыя будзе вельмі ясная. А яшчэ пішыце словы падтрымкі вашым сябрам, знаёмым ва Украіне і тым у Расіі, хто выступіў супраць вайны. Цяпер для гэтага патрэбная смеласць. А нам трэба фармаваць інтэрнацыянальны рух супраць вайны. І апошняе.

Я шчыра лічу, што беларусы не павінны вінаваціць сябе ў дзеяннях улады. Вы ўжо зрабілі вельмі шмат, каб паказаць, што гэтыя дзеянні да грамадства, людзей, мірных беларусаў і іх волі не маюць дачынення. Так што вам няма за што быць вінаватымі, няма чаго саромецца.

Нашы каштоўнасці і перакананні падвяргаюцца нападу, але мы застаемся сабой. І простыя дзеянні дапамогуць у гэтым. Беражыце сябе», — пісаў ён.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Andrey Dmitriev (@belarusian)

Таксама Андрэй Дзмітрыеў выказваўся наконт рэферэндуму па Канстытуцыі. Ён называў яго «піар-акцыяй». 

«Рэферэндум у Беларусі і да гэтага быў не асабліва цікавы, застаючыся піяр-акцыяй і спецаперацыяй улады, а цяпер яго ўвогуле змыла іншым парадкам дня. Менавіта пазіцыя Лукашэнкі па ДНР, ЛНР будзе вызначаць важныя пытанні ў будучыні, а не задума з УНС. Яна стала зусім пустой», — пісаў ён. 

Ганна Канапацкая ўвогуле вырашыла не выказвацца наконт вайны. Адзіная невялікая згадка пра падзеі ёсць ў яе апошнім пасце: палітык меркавала, што з-за вайны могуць перанесці рэферэндум. Гэта стала адной з прычын, чаму Канапацкая прагаласавала датэрмінова.

«Існуе верагоднасць пераносу дня асноўнага галасавання ў сувязі з падзеямі, якія адбываюцца цяпер паміж Расіяй і Украінай, якія ў гарачай фазе свайго нарастаючага супрацьстаяння ў абавязковым парадку закрануць і Беларусь», — пісала яна 22 лютага.

Крыж Канапацкая паставіла ў графе «супраць».

«Прапанаваныя на рэферэндум змены ні наколькі не прасунуць нас у пытаннях пабудовы нацыянальнай прававой дзяржавы і цывілізаванага дэмакратычнага грамадства. У бягучым стане беларускага соцыуму і выбудаванай структуры дзяржаўнай улады дзейная рэдакцыя Канстытуцыі арганічная і жыццяздольная. Нават уключэнне ў змены некаторых палажэнняў, распрацаваных нашым «Грамадскім цэнтрам заканадаўчых ініцыятыў», не адмяняюць майго рашэння галасаваць супраць.

З карыснага, што прынясе рэферэндум: канечне ж, больш-менш дакладнае ўяўленне пра колькасць прыхільнікаў збеглых штабоў, якія застаюцца безумоўнай групай ўплыву, аддэаноніўшы сябе сапсаванымі бюлетэнямі.

Паколькі несапраўдныя бюлетэні (у тым ліку і «з двума крыжамі») падлічваюцца, сумуюцца і публікуюцца ЦВК, арыфметыка гэтая будзе вельмі красамоўнай», — пісала яна. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Анна Канопацкая (@anna.kanopatskaya)

Сяргей Чэрачань пасля рэферэндуму напісаў сваё меркаванне наконт Канстытуцыі і вайны. Былы кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што цяпер Беларусь уцягнутая ў «ваенны канфлікт з брацкім народам».

«Людзей цяпер хвалюе вайна ва Украіне і тое, што ўлада Беларусі аддала нашу тэрыторыю для вайсковага ўдару па Украіне ўзброеным сілам РФ. Мы заўсёды былі нейтральнай дзяржавай і ганарыліся гэтым, а цяпер для міжнароднай супольнасці і Украіны асабіста сталі краінай-памагатым агрэсара.

Не дай бог, улада вырашыцца адправіць у зону вайсковага канфлікту нашых салдат. Беларускі народ гэтага Лукашэнку ніколі не даруе. Так, я разумею, што вайна ідзе з 2014 года, але пасля прызнання ЛНР і ДНР адпраўка міратворчага кантынгенту Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю гэтых рэгіёнаў была б значна больш лагічная, чым пачатак вайны Расіі і Украіны. Тое, што адбываецца цяпер, — шок і боль для ўсіх», — напісаў ён. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Сергей Черечень (@svcherechen)

Гайдукевіч: Нейкі ідыёт параіў пераходзіць на беларускую мову. Але руская заўсёды будзе роднай

«Прычым тут праблемы міру?» Дэпутат арыгінальна патлумачыў прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі

Nashaniva.com