Недарэчная смерць на жніве

У сельгаскааперытыве «Лоск» падчас уборкі збожжа пад коламі грузавіка МАЗ загінуў начальнік участка сельcкагаспадарчага прадпрыемства. Ён спаў пасля начнога дзяжурства.

19.08.2009 / 11:25

У сельгаскааперытыве «Лоск» (Валожынскі раён) недалёка ад вёскі Высокае 16 жніўня падчас уборкі збожжа пад коламі грузавіка МАЗ загінуў начальнік участка сельcкагаспадарчага прадпрыемства 1953 года нараджэння.

Цела ў валку саломы знайшлі толькі наступнай раніцай. Як паведамілі нашаму выданню ў праваахоўных органах Валожыншчыны, трагедыя адбылася каля 15 гадзін.

Паводле папярэдніх звестак, начальнік участка, які на полі лічыў, колькі машын адгрузілі камбайны, пасля абеду прытаміўся,

прылёг у валок адпачыць і заснуў. Сведкі пасля сцвярджалі таксама, што на рабоце мужчына быў пасля начнога дзяжурства на збожжаскладзе.

МАЗ рухаўся ўздоўж валкоў абмалочанага збожжа. Каб пад’ехаць да камбайнаў, вадзіцелю неабходна было павярнуць і праехаць праз валкі, што ён і зрабіў.

Работнікі сельгаскааператыва працягвалі працаваць на ўборачнай. Шукаць начальніка ўчастка, які знік, пачалі толькі вечарам, але не знайшлі. Раніцай 17 жніўня пошукі прадоўжылі. Адзін з камбайнераў сказаў, што бачыў, як начальнік участка прылёг у валок і ў якім месцы. Цела знайшлі менавіта там, дзе паказаў камбайнер. На спіне і галаве загінуўшага выразна былі бачныя адбіткі пратэктара МАЗа.

Вадзіцель грузавіка сцвярджае: ён не бачыў мужчыну ў валку і нічога не адчуў, праязджаючы праз яго.

Дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт Дзіна Аўрайцэвіч, якая анатаміравала памерлага, сказала ў інтэрв’ю нашаму выданню, што а

сноўная прычына смерці — удар галаўнога мозга, шматлікія пераломы касцей чэрапа і твару. Смерць наступіла імгненна.

Па факце здарэння на ўборачнай у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Лоск» 17 жніўня праверку пачала праводзіць пракуратура Валожынскага раёна, паведаміў «РГ» намеснік пракурора Віталь Юрэвіч.

Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета