МЗС Украіны параіла калегам «нічога не есці і не піць» на перамовах
Перад пачаткам сённяшніх перамоваў у Стамбуле міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба параіў усім, хто будзе на перамовах з Расіяй, нічога не есці і не піць, а таксама па магчымасці пазбягаць дакранання да паверхняў.
29.03.2022 / 12:06
Кулеба распавёў пра гэта ў інтэрв'ю каналу «Украіна 24», піша BBC.
Учора шэраг СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамілі пра верагоднае атручэнне расійскага мільярдэра Рамана Абрамовіча і іншых удзельнікаў расійска-ўкраінскіх перамоваў на пачатку сакавіка.
Некаторыя, у тым ліку і прадстаўнікі амерыканскай выведкі, паставіліся да паведамленьняў аб магчымым атручэнні са скепсісам.
Сёння ў Стамбуле ідзе новы раунд перамоваў паміж Расіяй і Украінай.