Глеб: ёсць першы гол за «Штутгарт»

дадалося відэа гола

Адбылася гэта радасная для беларускіх заўзятараў падзея ў матчы плей-оф Лігі чэмпіёнаў супраць румынскай «Тымішаары».

19.08.2009 / 00:42

Фота AFP.

Капітан зборнай Беларусі Аляксандр Глеб забіў свой першы гол па вяртанні ў нямецкі «Штутгарт».

Здарылася гэта ў матчы плей-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў супраць румынскай «Тымішаары»,

які нямецкі клуб выйграў у гасцях з лікам 2:0.

Каманды гулялі ў Тымішаары 18 жніўня.

Немцы адкрылі лік ў матчы. На 28-й хвіліне пенальці рэалізаваў Ціма Гебхарт, за знос румынскага форварда «Штутгарта» Чыпрыяна Марыкі.

А ўжо праз хвіліну пасля прыгожага сольнага праходу, прайшоўшы пяць супернікаў!, гол у вароты гаспадароў забіў Аляксандр Глеб. 0:2.

Матч і скончыўся з такім лікам 0:2. Глеб атрымаў на 60-й хвіліне папярэджанне, а на 61-й хвіліне Маркус Бабель яго замяніў на Элсана.

Гульня ў адказ пройдзе праз тыдзень у Штутгарце. Пераможца двубою трапляе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Каманда, што прайграе, трапіць у групавы турнір Лігі Еўропы.

***

Аляксандр Глеб гуляў за «Штутгарт» з 2000 па 2005 гады, потым тры сезоны правёў за лонданскі «Арсенал» (2005—2008), сезона за «Барселону» (2008—2009). У «Штутгарт» вярнуўся пры канцы ліпеня. У матчах бундэслігі супраць «Вольфсбурга» і «Фрайбурга» выходзіў у стартавым складзе, але ў другім тайме яго таксама мянялі.

У аўторак прайшлі яшчэ чатыры матчы плей-оф Лігі чэмпіёнаў:

«Селтык» – «Арсенал» – 0:2, «Спортынг» – «Фіярэнціна» – 2:2, «Капенгаген» — «АПОЕЛ» – 1:0. «Шэрыф» — «Алімпіякас» – 0:2. Ціраспальскі «Шэрыф» трэніруе беларускі спецыяліст Леанід Кучук.

Як бачым, тры з пяці матчаў скончыліся перамогай гасцей з лікам 0:2.

nn.by