«Дзецям няма куды вярнуцца. Яны пра гэта яшчэ не ведаюць». Украінскі спявак напісаў кранальны пост пра знішчаны ў вайне дом, які быў для яго ўсім

Валерый Харчышын — лідар украінскага рок-гурта «Друга Ріка». Пра спалены дом ён напісаў у Фэйсбуку.

27.03.2022 / 22:49

«Гэты дом пад Гастомелем — частка майго жыцця. У ім выраслі і жылі трое маіх сыноў. Я будаваў яго за ўсе грошы, што я зарабляў.

Я змагаўся за яго, калі ў мяне адбіралі зямлю, калі паролі будаўнікі-ашуканцы — перабудоўваў амаль усё. Нядаўна я пабудаваў побач домік для бацькоў, якія выказалі жаданне пераехаць. Падчас зацяжнога кавіднага крызісу. На апошнія грошы.

Бацькі не пераехалі. Не паспелі.

Для маіх дзяцей гэты будынак — іх дом. Іх Украіна.

Учора ён цалкам згарэў. Оркі патрапілі ў яго. У маіх дзяцей зараз няма «іх Украіны».

Ім няма куды вярнуцца. Яны пра гэта яшчэ не ведаюць. Як і не ведае мой старэйшы сын, які цяпер на поўначы абараняе свой дом…

Там заставаліся дзве коткі, якіх я яшчэ некалькі дзён таму карміў.

Я не ўпэўнены, што яны жывыя.

Чэрці ў лапцях знішчаюць нашы дамы, нашу маёмасць, але яны не знішчаць нас. Не знішчаць нашу волю, нашы веды, нашы ўменні.

Я пабудую сотні такіх дамоў. Мы ўсё адбудуем. Кожны дом. Пасадзім тысячы дрэў. Але спачатку мы знішчым кожнага орка, які ступіў на нашу зямлю».

Nashaniva.com