«Света — прэзідэнт!» Тысячы людзей сабраліся на беларускае антываеннае шэсце ў Варшаве ФОТА 

Тысячы беларусаў прыйшлі 26 сакавіка на антываенную акцыю ў Варшаве. На мітынгу выступіла Святлана Ціханоўская. 

26.03.2022 / 17:00

Падчас выступу Святланы Ціханоўскай некалькі гледачоў пачалі крычаць «Ганьба!».

Іншыя людзі адразу ж пачалі скандаваць «Жыве Беларусь!» і крыкі незадаволеных патанулі ў гэтым воклічы. Лідарка дэмакратычных сіл сказала, што абдымае кожнага, хто прыйшоў на марш да Дня Волі. Нават тых, хто крычаў «Ганьба!».

Nashaniva.com