Лукашэнка расказаў, пры якой умове Беларусь уступіць у вайну

Беларусь уцягнуць у вайну можна толькі адным спосабам: калі супраць краіны пачнецца агрэсія. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб дзейнасці СМІ, піша БелТА.

25.03.2022 / 14:48

Паводле слоў Аляксандр Лукашэнка, шматлікія заявы за мяжой аб тым, што Беларусь нібыта далучыцца да баявых дзеянняў ва Украіне, распаўсюджваюцца не проста так. «Такім чынам рыхтуецца грамадскае меркаванне, каб нас туды ўцягнуць», — растлумачыў ён.

«А нас у вайну можна ўцягнуць толькі адным спосабам: калі супраць пачнецца агрэсія, калі супраць нас пачнуць ваяваць. Таму я трымаю вуха востра. Калі я гэта чытаю, я выклікаю вайскоўцаў: «Далажыце, што адбываецца на паўночным захадзе, што на захадзе? Усё мы бачым? Ці мабілізавалі ці мы ўсё? Разведка як працуе?» — заявіў Лукашэнка.

Nashaniva.com