Аўстралія ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі, яго старэйшага сына і жонкі

МЗС Аўстраліі абвясціла пра ўвядзенне санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і членаў яго сям'і. У аўстралійскі санкцыйны спіс таксама патрапілі 22 «расійскія прапагандысты і распаўсюджвальнікі дэзынфармацыі».

25.03.2022 / 09:16

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка аўстралійскага МЗС Морыс Пэйн.

«Урад Беларусі на чале з прэзідэнтам Лукашэнкам працягвае аказваць стратэгічную падтрымку Расіі і яе ўзброеным сілам у іх нападзе на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», — патлумачыла міністр увядзенне санкцый.

Санкцыі ўводзяцца таксама супраць яго старэйшага сына Віктара і жонкі Галіны.

У заяве гаворыцца, што пад санкцыі таксама патрапілі 22 асобы з Расіі, сярод якіх кіраўніцтва і рэдактары арганізацый RT, Фонд стратэгічнай культуры, «Інфарос» і News Front.

Nashaniva.com