Як беларусы ў розных краінах свету будуць адзначаць Дзень Волі
25 сакавіка ‒ Дзень Волі, галоўнае нацыянальнае свята беларусаў. Адзначаць яго на радзіме публічна сёння немагчыма. Мы паглядзелі, як Дзень Волі будуць святкаваць беларусы, якіх 2020-ы год раскідаў па розных кутках свету. Інфармацыю пра запланаваныя фарматы святкавання ў Беларусі мы публікаваць не будзем.
24.03.2022 / 22:44
Сёлетні Дзень Волі пройдзе пад знакам салідарнасці з украінцамі, якія цяпер змагаюцца з расійскай агрэсіяй. Таму поруч з беларускімі артыстамі на многіх пляцоўках выступяць украінцы, а сродкі ад продажу квіткоў будуць скіраваныя на дапамогу Украіне.
Вільня
25 сакавіка
13:00 — ускладанне кветак на магілы Кастуся Каліноўскага і братоў Луцкевічаў на могілках Росы
14.00 — святочны аўтапрабег з нацыянальнымі сцягамі ад могілак Росы да Ратушнай плошчы
15.00 — мітынг-канцэрт на Ратушнай плошчы ў падтрымку Беларусі і Украіны
16.00 — ускладанне кветак да помнікаў Вацлаву Ластоўскаму, Тарасу Шаўчэнку і Францiшаку Багушэвічу
17.00 — святочнае богаслужэнне ў Пятнiцкай царкве (Didžioji g. 2)
18.00 — вечар беларускай паэзii у Доме сігнатараў (Pilies g. 26)
18:30 — канцэрт «ДЗЕНЬ ВОЛІ. За нашу і вашу свабоду!» Віленская гарадская Ратуша (Didžioji g. 31)
У ім бяруць удзел: Інтэрнацыянальны мужчынскі хор UNIA (мастацкі кіраўнік — Павел Гонца), Маргарыта Ляўчук (сапрана), Маіна Валеніс (сапрана), Даша Мароз (фартэпіяна)
20:00 - запальванне свечак ля амбасадаў Беларусі (Mindaugo g. 13) і Украіны (Teatro g. 4)
26 сакавіка
20:00 — дабрачынны канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана» (Kalvarijų g. 85)
Уваход 10 еўра. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку Украіны.
Варшава
25 сакавіка
18:00 — Дзень Волі ў Цэнтры беларускай салідарнасці (Oleandrów 6, дамафон 2)
У праграме: лекцыі беларускіх гісторыкаў і адкрытая дыскусія па гісторыі БНР, выстава, прысвечаная Дню Волі
20:00 — канцэрт «ЗА ВАШУ ВОЛЮ І НАШУ». Беларускі Моладзевы Хаб (Plac Konstytucji, 6)
Граюць і спяваюць: Warsaw Freedom orchestra, Украінскі хор Bazyleus, Lity Taler.
Квіткі тут.
26 сакавіка
14:00 — Вялікі ўрачысты марш (Pl. Konstytucji, 6)
З удзелам Святланы Ціханоўскай Марш пачнецца з мітынгу на пляцы Канстытуцыі і пройдзе вуліцамі Варшавы.
19.00 — канцэрт (Beer Station Centrum, Lwowska, 17)
Будуць граць і спяваць: Аляксандр Памідораў, Юры Стыльскі (Дай Дарогу), Алесь Дзянісаў (Dzieciuki), Botanic Projekt
Квіткі тут.
Беласток
25 сакавіка
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка возьмуць удзел у святкаванні Дня Волі ў Беластоку 25 сакавіка.
16:30 ‒ ускладанне кветак да дошкі ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ля будынку следчага ізалятара па вул. Каперніка.
17:00 ‒ мітынг у падтрымку Вольнай Беларусі і Вольнай Украіны (Рынак Касцюшкі, ля помніка Юзафу Пілсудскаму). Ціханоўская і Латушка сустрэнуцца з беларусамі Беластока
18:00 Дзень Волі — За нашу і вашу свабоду. Беластоцкі тэатр лялек (Kalinowskiego, 1)
Выступаюць: Вольны хор, NaviBand, Зміцер Вайцюшкевіч
Анлайн-трансляцыя тут.
Уроцлаў
25 сакавіка
19:00 — канцэрт «Беларусы салідарныя з Украінай» (Stary Klasztor, Purkyniego, 1)
Выступаюць: Volski, Znich, Strachy na lachy.
Квіткі тут.
Тэль-Авіў
25 сакавіка
20:00 — дабрачынны канцэрт да Дня Волі («Jelsomino и Друзья», Карлібах, 3)
Граюць і спяваюць: Аня Хітрык і Сяргей Рудзеня, Ірэна Катвіцкая, «Сектор», «Хроники Агаши», Parkovka.
Прага
25 сакавіка
18:00 ‒ урачыстая акадэмія з нагоды Дня Незалежнасці (Knihovna Václava Havla, Ostrovní 13)
Удзельнічаюць даследчык БНР Сяргей Шупа, даследчыкі гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславакіі Даніэла Каляноўска і Сяргей Кнырэвіч, журналіст Радыё Свабода, намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык, аналітык цэнтра «Еўрапейскія каштоўнасці» Давід Стулік. Музычнае суправаджэнне: аўтэнтычныя беларускія дуды і іншыя інструменты братоў Шклёдаў.