У кабінетах ГУБАЗіКа вывесілі знакі расійскіх войскаў

абноўлена

Пра гэта стала вядома, калі ГУБАЗіК у сваім чарговым тэлеграм-канале апублікаваў фота Змітра Дашкевіча, зробленае ў сваёй штаб-кватэры.

24.03.2022 / 16:21

Змітра Дашкевіча затрымалі ўчора, сёння прайшоў суд па адміністрацыйнай справе — Змітра далі 15 сутак.

На фота за спінай Змітра Дашкевіча вісяць расійскія прапагандысцкія плакаты, выпушчаныя ў падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну.

ГУБАЗіК, Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, за апошнія два гады ператварыўся ў палітычную паліцыю. Праз яго прайшлі тысячы затрыманых грамадзян Беларусі. Ëсць шматлікія сведчанні пра збіццё і катаванні людзей супрацоўнікамі ўпраўлення. 

Чытайце таксама:

«Я не ведаю, ці вярнуся сёння». Змітра Дашкевіча разам з цяжарнай жонкай выклікалі на допыт 

Nashaniva.com