Лукашэнка ўпісаў генацыд у афіцыйную назву памятнай даты

Лукашэнка сваім указам памяняў назву памятнай даты, якая штогод адзначаецца 22 чэрвеня, у памяць пра пачатак нямецкай савецкай вайны ў 1941 годзе.

23.03.2022 / 18:40

Раней 22 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна адзначаўся Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Цяпер, паводле ўказа Лукашэнкі, ягоная назва будзе гучаць як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Адзначаецца, што гэты ўказ падрыхтаваны на падставе Закона ад 5 студзеня 2022 года «Аб генацыдзе беларускага народа».

Nashaniva.com