Чырвоны Крыж пра адсутнасць туалетнай паперы ў ізалятарах: Цяпер у нас няма чаго перадаваць
На мінулым тыдні праваабаронцам стала вядома, што на Акрэсціна і ў Жодзіне затрыманым не выдаюць туалетнай паперы. Замест яе была праўладная газета «СБ. Беларусь сегодня». Спыталі ў Беларускага Чырвонага Крыжа, які звычайна перадае сродкі гігіены ў ізалятары, чаму склалася такая сітуацыя.
23.03.2022 / 12:37
Вось што адказалі ў прыёмнай, куды мы патэлефанавалі як звычайныя грамадзяне:
«Цяпер у нас няма чаго перадаваць. Толькі аддаём нешта мігрантам, якія там знаходзяцца, чакаюць дэпартацыі. Раздаём па прадуктовым і гігіенічным наборы.
Мы працуем па запыце. Чакаем, калі будзе магчымасць усё закупіць, а таксама калі да нас звернецца ЦІП. У нас ёсць з імі пагадненне. Яны звяртаюцца — мы прывозім.
На пачатку мінулага тыдня, здаецца, яны нам нешта пісалі. Трэба пацвердзіць, і тады будзем думаць. Перыядычна яны звяртаюцца».