Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу супраць расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава
Аляксандр Няўзораў ад самага пачатку вайны вельмі крытычна выказваецца адносна дзеянняў расійскіх уладаў.
22.03.2022 / 20:10
Няўзораву інкрымінуюць «распаўсюджванне ілжывай інфармацыі пра расейскую армію». Прычынай стала тое, што Няўзораў не пабаяўся распавесці на сваім YouTube-канале аб тым, што расійскія акупанты абстралялі радзільню ў Марыупалі.
Публікацыі суправаджаліся «недакладнымі фатаграфіямі пацярпелых ад абстрэлу мірных грамадзян».
Следчы камітэт ужо шукае Няўзорава для правядзення з ім следчых і працэсуальных дзеянняў.