CNN: Беларусь неўзабаве ўступіць у поўнамаштабную вайну супраць Украіны
Амерыканскае выданне CNN са спасылкай на неназваныя крыніцы ў ЗША і NATO піша, што неўзабаве Беларусь можа ўступіць у поўнамаштабную вайну супраць Украіны на баку Расіі. Адзначаецца, што канчатковае рашэнне аб удзеле Беларусі ў вайне будзе прымацца Расіяй, і яно яшчэ не прынятае.
22.03.2022 / 19:49
Фота: Alexander Zemlianichenko Jr / AP
Паводле звестак суразмоўцаў выдання, Беларусь ужо рыхтуецца да ўдзелу ва ўварванні ў сувязі з тым, што «Пуціну патрэбная падтрымка».
Адзначаецца, што канчатковае рашэнне аб удзеле Беларусі ў вайне будзе прымацца Расіяй, і яно яшчэ не прынятае.
Крыніцы CNN у Паўночнаатлантычным альянсе паведамляюць, што сярод галоўных задач, пастаўленых перад беларускай арміяй, будзе пераразанне шляхоў, якімі ва Украіну паступае ваенная дапамога НАТА.