У праўладнага Саюза пісьменнікаў — новы старшыня

Генерал Мікалай Чаргінец больш не кіруе Саюзам пісьменнікаў

22.03.2022 / 14:17

Алесь Карлюкевіч

Ён кіраваў арганізацыяй з 2006 года, ад самага заснавання СПБ. 

Новым кіраўніком Саюза пісьменнікаў Беларусі стаў Алесь Карлюкевіч, былы міністр інфармацыі і цяперашні кіраўнік выдавецкага дома «Звязда».

СПБ — праўладная арганізацыя. Незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, заснаваны Купалам і Коласам, быў ліквідаваны ў 2021 годзе.

Nashaniva.com