Памёр трэнер па веславанні Анатоль Квяткоўскі
Ён падрыхтаваў алімпійскую чэмпіёнку Кацярыну Карстэн.
22.03.2022 / 10:48
Памёр заслужаны трэнер Беларусі па веславанні Анатоль Квяткоўскі. Яму было 69 гадоў, паведамляе БелТА.
Анатоль Квяткоўскі падрыхтаваў некалькі беларускіх весляроў, у тым ліку выхаваў двухразовую алімпійскую чэмпіёнку Кацярыну Карстэн.