Шыманіце: Баязлівец, які сёння знаходзцца на чале Беларусі, беcпаваротна здрадзіў свайму народу

«і ўсё ж, пакуль кіраўнікі ўсяго свету натуральна і непазбежна звернутыя на адчайную барацьбу дабра і зла ва Украіне, мы не можам забываць і пра іншыя няскончаныя баі», — сказала на міжнародным форуме Каліноўскага ў Вільні прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце.

21.03.2022 / 14:04

Інгрыда Шыманіце. Фота Delfi 

«Сёння беларускі дыктатар, баязлівец, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі, не толькі пасадзіў у турмы ці выслаў свабодных жыхароў сваёй краіны. Ён канчаткова і беспаваротна здрадзіў свайму народу, зрабіў Беларусь — не тую, сапраўдную, а тую, якую ён з апошні сіл спрабуе ўтрымаць у сваім кулаку — саюзніцай крамлёўскай агрэсіі і плацдармам вайны Расіі супраць Украіны», — дадала яна.

Па словах прэм'ера, Беларусь хоча стаць вольнай і дэмакратычнай краінай, таму Захад абавязаны дапамагчы ёй у ажыццяўленні гэтай мэты.

«Таму сёння місія дэмакратычнай Беларусі набывае яшчэ большае значэнне. І для ўсіх нас сёння яшчэ больш важна, падтрымліваючы Украіну і яе свабоду, не забываць усіх тых, хто імкнецца да свабоды і дэмакратыі Беларусі. Заходні свет доўга гаварыў аб цане асноватворных дэмакратычных каштоўнасцяў і свабоды, а цяпер у яго ёсць магчымасць — і абавязак — паказаць, што гэта важней, чым матэрыяльны камфорт і звычайныя схемы дзеяння. У нас ёсць такое абавязацельства перад Украінай, але мы не можам забываць і пра тое абавязацельства перад свабодай Беларуссю», — сказала прэм'ер Літвы.

Nashaniva.com