Узвінчаны Лукашэнка ў інтэрв’ю японскаму ТБ: Расія ў гэтай вайне не прайграе!
Лукашэнка ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS выказаўся аб прапанове Пуціна Зяленскаму наконт варыянта дамовы.
17.03.2022 / 15:43
Скрыншот відэа
«Мы не нападаем, мы не бамбім, мы прыхільнікі перамоваў!» — заявіў ён.
«Скажу вам упершыню галоўнае: Расія прапануе Украіне (Пуцін — Зяленскаму), я гэта абсалютна дакладна ведаю, абсалютна прымальны варыянт дамовы. І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэтую дамову.
Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму прыйдзецца з цягам невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі. Расія ў гэтай вайне не прайграе. У гэтым вы 100% перакананыя таксама.
Чым заканчваецца вайна ў выпадку перамогі аднаго з бакоў, Японія гэта ведае лепш, чым я», — заявіў Лукашэнка.
На апублікаваных урыўках інтэрв'ю Лукашэнка выглядае ўзвінчаным, гаворыць на павышаных танах.
Раней, у лютым, ён прадракаў, што «вайна працягнецца 3 — 4 дні», і заяўляў, што Зяленскі «трухнуў».