«Прысуд рэдактарам НН вынесены ў дні, калі гісторыя паскорылася» — каментар Рэдакцыі
Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча арыштавалі ў ліпені 2021-га, тады здавалася, што цёмная ноч апусцілася на Беларусь надоўга, адкрыўшы сапраўднае аблічча дыктатуры.
15.03.2022 / 22:02
Прысуд рэдактарам «Нашай Нівы» вынесены ў дні, калі ў нас на вачах гісторыя паскорылася. Адбываецца тое, што адбывалася не раз: дыктатарскія рэжымы, ап’яненыя ўласнай беспакаранасцю, гінуць ад уласных памылак.
Ад лёсу Украіны цяпер залежыць і лёс Беларусі, і лёс кожнага з нас, і колькі яшчэ будуць мучыць рэдактараў «Нашай Нівы», і колькі яшчэ будуць мучыць дзясяткі тысяч такіх, як яны.
Што можам рабіць мы з вамі? Трымацца адно аднаго, сваіх перакананняў і захоўваць чалавека ў сабе.
Нашы думкі — з Андрэем і Ягорам. А Андрэевы і Ягоравы думкі, мы ўпэўненыя, — з намі, і з вамі, а найперш з тымі, хто цяпер ва Украіне. Справа жыцця Скурко і Марціновіча — «Наша Ніва» — працягваецца. Праз іх, праз нас жыве Беларусь.
***
Вы можаце падтрымаць нашаніўцаў лістамі.
СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, 220030, г. Мінск
Марціновічу Ягору Аляксандравічу,
Скурко Андрэю Генадзевічу.