Наш адказ на санкцыі — Беларуская федэрацыя футбола і Вышэйшая ліга адмовіліся ад Фэйсбука і Інстаграма

Адпаведныя паведамленні з’явіліся ў сацсетках АБФФ і вышэйшай лігі.

14.03.2022 / 16:19

Гэта здарылася пасля блакіроўкі Фэйсбука і Інстаграма ў Расіі, хаця сацсеткі застаюцца даступныя ў Беларусі. Па неправеранай інфармацыі, аналагічныя дзеянні парэкамендавалі зрабіць і прэс-сакратарам футбольных клубаў.

Зборнай Беларусі і клубам УЕФА забараніла гуляць у міжнародных матчах на тэрыторыі Беларусі.

Беларускім футболам кіруе былы вайсковец Уладзімір Базанаў, пры якім гэты від спорта ў Беларусі дасягнуў найгоршых вынікаў у сваёй гісторыі.

Nashaniva.com