Падатак 9%, крыпта, кэш, адтэрміноўка ад прызыву, мараторый на крымінальныя справы. ПВТ рыхтуе законапраект
Рэзідэнты ПВТ атрымалі ліст ад адміністрацыі парку, ім падзяліліся з рэдакцыяй dev.by. З ліста вынікае, што ПВТ рыхтуе праект па змене ўмоў працы для ІТ-кампаній.
14.03.2022 / 10:02
«Ідэі мы ўжо ўнеслі ва ўрад. Нашы тлумачэнні і аргументы чуюць (прычым, не толькі ва ўрадзе, але і ў шэрагу сілавых структур). Магчыма, частка нашых прапаноў увойдзе ў нарматыўныя акты, якія тычацца ўсёй краіны (а не толькі ПВТ) — гаворыцца ў лісце за подпісам Усевалада Янчэўскага.
Якія новаўвядзенні плануецца ўключыць у дакумент:
— адтэрміноўка ад прызыву;
— мараторый на ўсе праверкі, крымінальныя справы ў ІТ па эканоміцы ды інш.;
— па магчымасці зніжэнне падаходнага падатку (вярнуць 9%);
— мараторый на пагаршэнне заканадаўства аб ПВТ, у тым ліку па валютнай выручцы («калі, не дай бог, будуць нейкія змены»);
— дапамога дзяржавы кампаніям па знешнегандлёвых плацяжах (альтэрнатыўныя валюты, UnionPay і інш.);
— дазволіць выкарыстоўваць крыпту;
— дазвол (калі спатрэбіцца) уносіць наяўныя на рахункі кампаній без пацвярджэння паходжання;
— дазволіць дыстанцыйную працу ў іншых краінах (плюс прыём на працу без асабістай прысутнасці).
Што яшчэ ў лісце:
— «Прапановы, якія тычацца асобных кампаній, адпрацоўваем з дзяржорганамі ў ручным рэжыме».
— «Многія пытаюцца, ці можна карэктаваць паказчыкі бізнэс-праектаў. Адказ — так, можна».
Адміністрацыя Парку просіць рэзідэнтаў аператыўна дасылаць прапановы, калі выпушчана нешта істотнае.