Памёр пісьменнік і літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч
11 сакавіка памёр адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўца і эсэіст Аляксей Пяткевіч. Яму было 90 гадоў, паведамляе СБП.
12.03.2022 / 16:03
Аляксей Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1931 г. у Новым Свержні пад Стоўбцамі. Скончыў філфак БДУ і аспірантуру. Працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце. Быў доктарам філалогіі (1994).
Аляксей Пяткевіч быў аўтарам некалькіх дзясяткаў кніг: «Наднёманскія былі», «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры», «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Аб прозе К.Чорнага», «Гісторыя беларускай літаратуры. ХІХ — пач. ХХ стагоддзя», «Пісьменнікі прынёманскага краю. Гродна. Таварыства аматараў кнігі», «Літаратурная Гродзеншчына. Мясціны. Людзі. Кнігі».