Ізраільскі прэм'ер Нафталі Бенет сустрэўся з Пуціным у Маскве. Нягледзячы на шабат

Прэм'ер Ізраіля Нафталі Бенет знаходзіцца з візітам у Маскве. Па словах прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова, Бенет разам з Пуціным абмяркоўвалі сітуацыю ва Украіне.

05.03.2022 / 20:49

Ультраартадаксальны габрэй, захутаны ў нацыянальныя сцягі Украіны і Ізраіля, моліцца ля Сцяны плачу ў Старым горадзе Ерусаліма, 4 сакавіка 2022 г. Фота: AP

Вядома, што Нафталі Бенет строга выконвае шабат. У бытнасць прэм'ер-міністрам ён устрымліваўся ад паездак у суботні дзень. Прадстаўнік ізраільскага прэм'ера растлумачыў, што іўдзейскія законы дазваляюць парушаць гэта прадпісанне дзеля выратавання чалавечых жыццяў.

Як гаворыцца ў заяве канцылярыі Бенета, яго сустрэча з Пуціным доўжылася больш за дзве з паловай гадзіны, паведамляе BBC.

Падрабязнасці сустрэчы невядомыя.

Nashaniva.com