З Беларусі з’ехаў тэлевядучы Яўген Перлін
Пра гэта тэлевядучы і шоўмэн напісаў у сваім інстаграме.
05.03.2022 / 12:01
Прычыну ад'езду Перлін не называе, бо не ведае. Спадзяецца на хуткае вяртанне.
Таксама Перлін звярнуў увагу на падпісаныя Пуціным законы —пра санкцыі ў адносінах грамадзян іншых краін, якія парушаюць правы расіян, і аб крымінальнай адказнасці за фэйкі пра дзеянні расійскай арміі.
«То бок калі, напрыклад, вы вырашыце апублікаваць які-небудзь факт, а Крэмль кажа «не факт», то наступае адказнасць. Факт ці не — вырашае суд», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Перлін.
«Я не хачу драматызаваць. Я не пакідаю краіну надзвычайна. Нас не вымушалі, мы не бяжым. Я веру, што мой пункт гледжання не зʼяўляецца забароненым у Беларусі.
Людзі, праўда, не пойдуць са зброяй на ўкраінцаў. Мы браты. І нават калі і прагучыць такі загад, я ўпэўнены, беларусы не пагодзяцца яго выконваць», — напісаў Перлін.