Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 4800 рублёў

Вольгу Калацкую затрымалі 27 лютага ў Мінску каля школы №134.

01.03.2022 / 16:54

У Ленінскім РУУСе на жанчыну склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам), паведамляюць правааабронцы.

1 сакавіка суддзя Таццяна Шоцік прызнала Вольгу вінаватай і аштрафавала яе на 4 800 рублёў (150 базавых).

Nashaniva.com